На паседжаньні Савету бясьпекі з удзелам Лукашэнкі 8 лютага між іншага абмяркоўвалі тэму пазбаўленьня беларусаў грамадзянства. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вальфовіч, якога цытуе БелТА.
«Няхай кожны здраднік задумаецца: працягваць шкодзіць краіне або паводзіць сябе годна», — сказаў з гэтай нагоды Вальфовіч.
Таксама на паседжаньні Савету бясьпекі абмяркоўвалася магчымасьць завочнага крымінальнага перасьледу. Вальфовіч сказаў, што Лукашэнка падтрымаў гэтую прапанову.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт прапанаваў завочна судзіць беларускіх уцекачоў, Лукашэнка падтрымаўЁн паведаміў, што на паседжаньні таксама абмяркоўваліся захады ў пэрыяд падрыхтоўкі і правядзеньня рэфэрэндуму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка назваў навіну пра адпраўку беларускіх вайскоўцаў у Сырыю фэйкам«Мы ўлічылі тыя падзеі, якія адбыліся ў Беларусі ў жніўні 2020 году. Зрабілі дадатковыя высновы з сытуацыі ў Казахстане ў 2022 годзе», — дадаў ён.