Сярод назіральнікаў на рэфэрэндуме будзе толькі адзін прадстаўнік апазыцыі.
Усяго ў склад участковых камісій увайшлі 58 354 чалавекі з 59 176 вылучаных. Гэта прадстаўнікі грамадзян (33,4%), працоўных калектываў (11,1%), грамадзкіх аб’яднаньняў (55,5%), у тым ліку палітычных партый (4,3%), вынікае з паведамленьня ЦВК.
Улады не ўключылі ніводнага з 20 прадстаўнікоў апазыцыйных партый, якіх вылучалі Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Беларуская партыя «Зялёныя».
На рэфэрэндум акрэдытавалі 17 642 назіральнікі. Найбольш сярод назіральнікаў прадстаўнікоў праўладных прафсаюзаў(4 017 чалавек), а таксама БРСМ(2 132), Беларускага саюзу жанчын(1 855). Ад апазыцыйных партыяў акрэдытаваны толькі адзін прадстаўнік (ад АГП).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Мазыры разам з рэфэрэндумам хацелі выбраць дэпутата замест памерлага. Што ім адказалі ў ЦВК