«5 лютага 2022 году наша зборная не змагла вылецець у Осаку на кваліфікацыйны турнір Кубку сьвету-2022. У значнай часткі спартсмэнак і прадстаўнікоў трэнэрскага штабу непасрэдна перад вылетам быў знойдзены каранавірус, а акрамя таго, што чальцы каманды зьяўляюцца кантактамі першага ўзроўню, у аэрапорце праявіліся сымптомы яшчэ ў некаторых гульцоў, што зрабіла фактычна немагчымым удзел у турніры з улікам карантынных абмежаваньняў у Японіі», — гаворыцца ў паведамленьні афіцыйнага сайта Беларускай фэдэрацыі баскетболу.
У гэтых умовах, а таксама каб прадухіліць захворваньне астатніх чальцоў каманды, якім беларуская фэдэрацыя баскетболу разам зь Міністэрствам спорту і турызму вырашыла адмяніць вылет у Осаку.
Цяпер каманда засяродзіцца на падрыхтоўцы да лістападаўскіх матчаў кваліфікацыі Эўрабаскет-2022, які зьяўляецца адборачным на Алімпіяду-2024.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы антырэкорд: Мінздароўя паведаміла пра 8 231 выпадак COVID-19 за дзень. І зноўку дзіўныя лічбы выпісаных ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праз усплёск каранавіруснай інфэкцыі ў Беларусі паліклінікі будуць працаваць без выходных