На сёньня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі 1037 чалавек.
3 лютага беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ 15 чалавек, пазбаўленых волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), судзьдзяў і зьнявагу дзяржаўных сымбаляў.
Палітвязьнямі прызнаныя:
- Яраслаў Гебень, асуджаны па арт. 370 КК за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў да 2 гадоў і 6 месяцаў калёніі;
- Мікіта Мурын, асуджаны па арт. 370 КК за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў да 2 гадоў і 6 месяцаў калёніі;
- Глеб Лёгкі, асуджаны па арт. 370 КК за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў да 1 года і 6 месяцаў калёніі;
- Арцём Прыгажаеў, асуджаны па арт. 370 КК за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў да 1 года і 6 месяцаў калёніі;
- Вольга Кукушкіна, асуджаная па ч.1 арт. 368 КК за абразу Аляксандра Лукашэнкі да 1 года і 6 месяцаў калёніі;
- Яўген Салаўёў, асуджаны па арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі на 9 месяцаў калёніі;
- Алег Дмітрачэнка, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;
- Павел Гваздоўскі, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;
- Андрэй Кругленя, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 1 года абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;
- Алег Гаўрылаў, узяты пад варту па абвінавачваньні па арт. 367 КК за паклёп на Аляксандра Лукашэнку;
- Алена Гнаўк, узятая пад варту па абвінавачваньні па арт. 367, 369-1 КК за паклёп на Лукашэнку і дыскрэдытацыю Беларусі;
- Руслан Асятроў, узяты пад варту па абвінавачваньні па арт. 130 КК па «справе Зельцара»; 1
- Сяргей Крэйда, узяты пад варту па абвінавачваньні па арт. 130 КК па «справе Зельцара»;
- Алена Маліноўская, узятая пад варту па падазрэньні па арт. 339 КК у хуліганстве — маляваньні ў грамадзкіх месцах герба «Пагоні»;
- Анатоль Латушка, узяты пад варту па падазрэньні по арт.339 КК у хуліганстве — маляваньні ў грамадзкіх месцах герба «Пагоні».
Праваабаронцы лічаць іх перасьлед і пазбаўленьне волі палітычна матываваным, зьвязаным зь мірнай рэалізацыяй выказваньня меркаваньня, а іх саміх — палітычнымі зьняволенымі, і патрабуюць іх неадкладнага вызваленьня.
Паводле стану на 3 лютага беларускія праваабаронцы ўжо прызналі палітычнымі зьняволенымі 1037 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 1 лютага: пэнсіянэрку з анкалёгіяй паўторна асудзілі на «хімію», брата Латушкі перавялі на Акрэсьціна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнсіянэрку Алену Гнаўк абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Беларусі за пост пра мігрантаў