Беларускія пастаўкі калійных угнаеньняў могуць накіраваць праз расейскія парты.
Аб гэтым заявіў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў, камэнтуючы пляны Беларусі пераарыентаваць такія пастаўкі з порта Клайпеды на расейскія парты, перадае ТАСС.
«Хутчэй, гэтае пытаньне трэба адрасаваць у Мінэканамразьвіцьця. Хацеў бы вас туды перанакіраваць. Пытаньне гэтае на парадку дня, яно абмяркоўваецца. Калі я не памыляюся, пакуль [перанакіраваньне] гэтых патокаў яшчэ не пачалося», — сказаў Пяскоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускія ўлады выдаюць жаданае за сапраўднае». Расейскі экспэрт пра магчымы транзыт калію не зь Літвы, а з РасеіЗ 1 лютага Літва спыніла транзыт прадукцыі «Беларуськалію». У гэты дзень на тэрыторыі Літвы яшчэ заставаліся каля 1000 вагонаў зь беларускай калійнай прадукцыяй.
- Пра намер Літвы забараніць транзыт прадукцыі «Беларуськалію» праз сваю тэрыторыю стала вядома ў канцы 2021 году.
- Гэтаму папярэднічала некалькі скандалаў, у выніку якіх у адстаўку падалі адразу некалькі міністраў літоўскага ўраду.
- Страціў працу і кіраўнік «Літоўскіх чыгунак», а транзыт беларускіх угнаеньняў з дапамогай дзяржаўнага перавозчыка мусіў быць цалкам спынены з 1 лютага.
- З прапановай наладзіць перавозкі беларускіх угнаеньняў да ўладаў Літвы і ў «Літоўскія чыгункі» зьвярнулася пяць іншых кампаній, аднак усім ім было адмоўлена.