Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Кастуся Каліноўскага, Пётры Садоўскага і Лявона Дзейкі

Кастусь Каліноўскі

Падзеі 2 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

2 лютага 1838 году ў вёсцы Мастаўляны нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, нацыянальны герой Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

Таксама ў гэты дзень

1348 — перамога войскаў Вялікага Княства Літоўскага над крыжакамі на рацэ Стрэве (прыток Нёмана).

1386 — адбыўся зьезд польскай шляхты ў Любліне, дзе вялікага князя ВКЛ Ягайлу абралі каралём Польшчы.

1589 — кароль Жыгімонт ІІІ Ваза пацьвердзіў усе прывілеі Горадні.

1920 — у Тарту падпісаны мірны дагавор, згодна зь якім Савецкая Расея прызнала незалежнасьць Эстоніі.

1943 — капітуляцыя немцаў пад Сталінградам. Заканчэньне Сталінградзкай бітвы.

Бой у Сталінградзе

1968 — адкрыўся літаратурна-этнаграфічны музэй у вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Правілы жыцьця Алеся Белакоза

У гэты дзень нарадзіліся

1494 Бона Сфорца, каралева і вялікая княгіня, якая ўвайшла ў гісторыю Беларусі маштабнымі аграрнымі рэформамі.

Бона Сфорца

1838 Кастусь Каліноўскі, ідэоляг вызваленьня Беларусі, кіраўнік паўстаньня 1863 году.

1882Джэймс Джойс, ірляндзкі паэт і пісьменьнік, аўтар знакамітага раману «Ўліс».

Джэймс Джойс

1941Пётра Садоўскі, мовазнаўца, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўныма Савеце 12-га скліканьня, першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На выбарах гэты рэжым ніколі больш ня выйграе». «Дэпутат незалежнасьці» і першы пасол у Нямеччыне аб пратэстах і сапраўдным фашызьме

1950Лявон Дзейка, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўныма Савеце 12-га скліканьня, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інтэлектуал і стваральнік сувэрэннай Беларусі. Памяці Лявона Дзейкі

У памяці

483 да н.э. Сыдхартха Гаўтама, індыйскі прынц, пасьля пераўвасабленьня — Буда.

Буда ў Камакуры, Японія, фота Ігара Карнея

1746Мікалай Фаўстын Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ.

1983 Мікола Прашковіч, беларускі дысыдэнт, літаратуразнаўца, перакладчык, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1970-х.

1996 Алесь Звонак, пісьменьнік, перакладчык, вязень сталінскіх турмаў.

Алесь Звонак