У прыватнасьці, як ён адзначыў у інтэрвію ўкраінскаму інтэрнэт-выданьню «Лівий берег», гэта мусіць адбывацца шляхам аснашчэньня Ўзброеных сіл на мяжы з Расеяй, а таксама праз узмацненьне сіл NATO на ўсходнім флянгу. «Пакуль што такія захады адбываюцца хаатычна, а тым часам патрэбны адзінства і адназначныя рухі», — мяркуе польскі прэм’ер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны падпісаў указ аб пераходзе да прафэсійнай арміі і павелічэньні яе колькасьці на 100 тысяч чалавекМатэвуш Маравецкі перакананы, што Эўрапейскі Зьвяз павінен ужо цяпер прадэманстраваць Уладзіміру Пуціну плян санкцый і эканамічных наступстваў для Расеі ў выпадку парушэньня межаў Украіны. «Уладзімір Пуцін павінен ведаць, што любая спроба распачаць вайну прынясе Расеі эканамічную катастрофу».
Адказваючы на пытаньне, ці бачыць ён у вучэньнях на беларускай тэрыторыі дадатковую вайсковую пагрозу для Ўкраіны і іншых суседзяў Беларусі, прэм’ер-міністар Польшчы сказаў: «Вучэньні на мяжы з Украінай ці Польшчай не адзіная дзейнасьць Масквы. Рэгулярныя парушэньні паветранай прасторы, хакерскія атакі на дзяржаўныя ўстановы ці атака на ўсходнія межы Польшчы, Літвы і Латвіі, дэзынфармацыя ў СМІ — усё гэта элемэнты гібрыднага канфлікту. Наколькі гэта рэальныя пагрозы, а наколькі — палітычны тэатар, ведае толькі сам Уладзімір Пуцін. Але мы ня можам рызыкаваць і таму гатовыя да любога сцэнара».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў: У выпадку расейскай атакі Ўкраіна можа мабілізаваць да 2,5 млн чалавек«Аляксандар Лукашэнка не зьяўляецца незалежным палітыкам. Дэмакратычнага мандату ад грамадзян Беларусі ён ня мае, а ягоная ўлада залежыць ад падтрымкі Масквы. Гэта жахлівая сытуацыя. Каб захаваць сваё прэзыдэнцтва, ён можа быць гатовы падпарадкавацца любому загаду з Расеі», — лічыць Матэвуш Маравецкі.
Польскі прэм’ер таксама пракамэнтаваў заяву міністра замежных спраў Вялікай Брытаніі Элізабэт Трас аб магчымым стварэньні трохбаковага саюзу з Польшчай і Ўкраінай.
«Лёндан і Варшава рэальна ацэньваюць маштабы пагрозы, падобны погляд збліжае нашыя краіны і прымушае шукаць супольныя рашэньні для абароны бясьпекі і міру ў Эўропе», — сказаў польскі прэм’ер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO не адправіць войскі ва Ўкраіну ў выпадку нападу Расеі, — Столтэнбэрг1 лютага прэм’ер-міністры Польшчы і Вялікай Брытаніі Матэвуш Маравецкі і Борыс Джонсан адначасова наведаюць Украіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча і Нідэрлянды гатовыя паставіць Украіне абарончую зброю