Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO не адправіць войскі ва Ўкраіну ў выпадку нападу Расеі, — Столтэнбэрг


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг

NATO не плянуе адпраўляць войскі ва Украіну ў выпадку наступу Расеі, заявіў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

«У нас няма плянаў разгортваньня войскаў NATO ва Ўкраіне», — сказаў ён BBC.

Паўночнаатлянтычны альянс, дадаў Столтэнбэрг, сканцэнтраваны на падтрымцы Кіева.

«Ёсьць розьніца паміж сяброўствам у NATO і моцным і каштоўным партнэрам, як Украіна. У гэтым няма ніякіх сумненьняў», — сказаў генэральны сакратар Альянсу.

  • З восені мінулага году ў СМІ зьявілася інфармацыя выведкі аб канцэнтрацыі расейскіх войскаў на мяжы з Украінай. ЗША і іншыя заходнія краіны выказалі здагадку, што Масква рыхтуе ваеннае ўварваньне і пачалі аказваць ваенную дапамогу Ўкраіне. У той жа час расейскія афіцыйныя асобы неаднаразова заяўлялі ў апошнія дні, што Расея не плянуе нападаць на Ўкраіну.
  • Крэмль таксама запатрабаваў ад ЗША і NATO «гарантый бясьпекі», у прыватнасьці, каб не пашыраць Альянс на ўсход. Прадстаўнікі Захаду заявілі, што ня пойдуць на саступкі ў прынцыповых пытаньнях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG