Гэта людзі асуджаныя ў сувязі з палітычнымі пратэстамі. Цяпер у Беларусі ўжо 1022 палітвязьні.
Праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязьнямі ў Беларусі яшчэ 18 чалавек:
- Сяргея Лагуткіна,
- Людмілу Волкаву,
- Сьвятлану Бараноўскую,
- Анастасію Альгерыску,
- Міхаіла Касьцючыка,
- Віталя Жылінскага,
- Рамана Язерскага,
- Аляксандра Рамановіча,
- Паўла Шчабянёва,
- Людмілу Кірыленку,
- Мацьвея Грынкевіча,
- Цімура Кургузава,
- Максіма Анкуду,
- Аляксея Грышановіча,
- Уладзіслава Крука,
- Веру Цьвікевіч,
- Руслана Цюрліка.
Праваабаронцы заяўляюць, што «перасьлед вышэй названых асоб палітычна матываваны у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказваньня свайго меркаваньня пра абвешчаныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў».
Таксама праваабаронцы адзначаюць, што «ва ўмовах глыбокага крызісу правоў чалавека недапушчальна выкарыстоўваць інструмэнты крымінальнага перасьледу для далейшага абмежаваньня свабоды выказваньня меркаваньняў».
Агулам у Беларусі ўжо 1022 палітвязьні.