«Голас Амэрыкі» піша са спасылкай на крыніцы ў амэрыканскім войску, што ў правінцыі Сахель рэспублікі Малі знаходзяцца сотні расейскіх наймітаў.
Ле Дрыян у інтэрвію, у прыватнасьці, называем вагнэраўцаў «былымі расейскімі вайскоўцамі», забясьпечанымі расейскай зброяй. Яны абапіраюцца на расейскую лягістычную падтрымку, лічыць міністар. Кіраўнік МЗС Францыі лічыць, што расейскія найміты займаюцца «раскраданьнем прыродных рэсурсаў краіны наўзамен на абарону ваеннай хунты».
ААН, Францыя і мясцовыя крыніцы сьцьвярджаюць, што ПВК Вагнэра прысутнічае і ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы.
«Вагнэраўцы выкарыстоўваюць слабасьць некаторых дзяржаваў, каб укараніцца... і вярнуць уплыў Расеі ў Афрыцы», — дадаў Ле Дрыян. Вайскоўцы, якія прыйшлі да ўлады ў Малі, ня згодныя з такой ацэнкай дзеяньняў расейскай ПВК.
Міністар замежных спраў Францыі не ўдакладніў, як будуць дзейнічаць эўрапейскія сілы, разгорнутыя ў рэгіёне для барацьбы з джыхадзістамі, пасьля таго, як новая ўлада ў Малі выгнала адтуль дацкіх вайскоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя прозьвішчы 15 беларусаў, якія ваявалі ў складзе ПВК «Вагнэр» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У пляншэце расейскага найміта ў Лібіі знайшлі дэталі апэрацый ПВК «Вагнэр» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: RFI апублікавала сьведчаньні зьверстваў расейскіх наёмнікаў у Афрыцы