У сваёй інфармацыі расейскія журналісты спасылаюцца на крыніцу, «знаёмую з сытуацыяй».
Зімовыя Алімпійскія гульні-2022 у Пэкіне пройдуць з 4 па 20 лютага.
На летніх Алімпійскіх гульнях-2020, якія праз пандэмію COVID-19 прайшлі ўлетку 2021 году, адбыўся гучны скандал зь беларускай дэлегацыяй. Пасьля сваркі з трэнэрскім штабам нацыянальнай каманды ў лёгкай атлетыцы, калі яе паставілі на няпрофільны для яе від, ахвяраваўшы галоўнай дысцыплінай, на якую яна рыхтавалася, трэнэры пагражалі бягусе Крысьціне Ціманоўскай вялікімі праблемамі. У выніку Ціманоўская адмовілася вяртацца ў Беларусь і паляцела ў Польшчу, дзе цяпер жыве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трэнэр, які прымушаў Ціманоўскую бегчы чужую дыстанцыю на Алімпіядзе, страціў пасадуПрэзыдэнтам НАК Беларусі выбралі старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі Віктара Лукашэнку, але Міжнародны алімпійскі камітэт не прызнаў гэтае рашэньне легітымным і, адпаведна, не запрасіў таго на гульні ў складзе афіцыйнай дэлегацыі.
Абмежаваньні на размовы з прэсай існавалі і на ранейшых Алімпіядах, нязьменна ў краінах зь несвабоднай палітычнай сытуацыяй. У вольным праве размаўляць са СМІ ў розныя гады адмаўлялі спартоўцам СССР, Паўночнай Карэі і іншых дзяржаў. Часам спартоўцам з іншых краін забаранялі нават вольна перамяшчацца па горадзе правядзеньня Гульняў.
У гісторыі Алімпіядаў было нямала выпадкаў, калі асобныя спартоўцы ці цэлыя каманды адмаўляліся вяртацца на радзіму праз дыктатарскія рэжымы і прасілі палітычнага прытулку за мяжой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад хакею да шахмат: хто са спартоўцаў уцякаў на Захад з СССРПэкін стане першым горадам, які прыняў і летнія (2008), і зімовыя (2022) Алімпійскія гульні за такі кароткі прамежак часу. Аднак палітыка Кітаю выклікала шмат пратэстаў у сьвеце. У прыватнасьці, раней Злучаныя Штаты, Аўстралія і некаторыя іншыя краіны заклікалі да дыпляматычнага байкоту Гульняў праз перасьлед нацыянальных меншасьцяў, у прыватнасьці, уйгураў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Глябальная рада імамаў забараніла мусульманам ехаць на Алімпіяду ў Пэкіне