Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
Нямецкія пракуроры арыштавалі грамадзяніна Расеі, выставіўшы яму абвінавачаньні ў шпіянажы на карысьць Масквы.
Паводле іх вэрсіі, ён перадаваў расейскай выведцы зьвесткі пра аэракасьмічныя тэхналёгіі, у прыватнасьці пра ракету-носьбіт Ariane.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Бэрліне адкрыта расьсьледаваньне магчымай атакі гукавай зброяй на дыпляматаў ЗШАПракуроры заявілі, што падазраваны, ідэнтыфікаваны толькі як Ільхур Н., працаваў навуковым супрацоўнікам у баварскім унівэрсытэце да яго арышту 18 чэрвеня летась.
Паводле пракурораў, Служба зьнешняй выведкі Расеі ўпершыню зьвярнулася да яго не пазьней за восень 2019 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карпарацыя кілераў. Замежныя апэрацыі маскоўскіх чэкістаў«Інтарэсы ведамства, у прыватнасьці, тычыліся розных этапаў распрацоўкі эўрапейскай ракеты-носьбіта Ariane і дасьледаваньняў абвінавачанага ў галіне інструмэнтаў», — заявілі пракуроры.
Сьцьвярджаецца, што ў абмен на рэгулярныя сустрэчы з супрацоўнікам выведкі ён атрымаў 2500 эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Баўгарыі затрымалі чыноўнікаў за шпіянаж на карысьць Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Сэрбіі — скандал вакол меркаванага расейскага шпіёна