Беларуская чыгунка часткова аднавіла онлайн-куплю квіткоў на цягнікі пасьля ўзлому электроннай сыстэмы

На менскім чыгуначным вакзале

Магчымасьць купіць квіткі на цягнікі праз інтэрнэт адсутнічала два дні.

Ужо можна купіць квіткі на цягнікі з нумараванымі месцамі, інфармуе прэс-служба БЧ. Працягваецца аднаўленьне магчымасьці набыцьця квіткоў на саставы зь ненумараванымі месцамі.

Колькі часу запатрабуе поўнае аднаўленьне сыстэмаў, прэс-служба не гаворыць.

Пры афармленьні білетаў карыстальнікі могуць зьвярнуцца па падтрымку ў кантакт-цэнтар Беларускай чыгункі па тэлефоне 151 або на электронную пошту brail@rw.by.

Раней адказнасьць за збой у працы сэрвісу ўзяла на сябе суполка «Кібэрпартызаны». Яны запатрабавалі вызваліць 50 палітвязьняў, якім патрэбна тэрміновая мэдыцынская дапамога, і прыпыніць групаваньне расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня зьявілася інфармацыя, што КДБ і ААЦ шукалі датычных да ўзлому ва ўпраўленьні і разьліковым цэнтры Беларускай чыгункі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Онлайн-сэрвісы Беларускай чыгункі другі дзень недаступныя. Што вядома на гэты час
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша ніва»: на Беларускай чыгунцы новая хваля палітычных звальненьняў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цягнікі — гэта не паязды! Чыгуначныя словы па-беларуску