Польская пракуратура абавязаная разгледзець запыт беларускага боку аб экстрадыцыі заснавальніка Nexta і накіраваць справу ў суд.
26 студзеня суд разгледзеў, ці ёсьць юрыдычныя падставы для выдачы. Пра суд паведаміў тэлеграм-канал Nexta.
У выніку польскі суд адмовіўся выдаваць Пуцілу. Як сказаў судзьдзя, «нельга выдаць чалавека толькі за тое, што гэтага хоча псыхапатычны дыктатар».
«Першапачаткова гэта [навіна пра тое, што адбудзецца суд. — РС] было даволі нечакана, паколькі я атрымаў у Польшчы міжнародную абарону і азыль. Аднак пазьней удалося даведацца, што па законе ўсё ж такі дадзены суд павінен быў прайсьці, таму што такія правілы, якія, у адрозьненьне ад беларускага закону, дзейнічаюць і распаўсюджваюцца на ўсіх. Рашэньне суду было відавочнае. Нават пракуратура падтрымала тое, што выдаваць мяне на тэрыторыю Беларусі нельга. І ў практыцы майго адваката — гэта першы за яго 40 гадоў выпадак, калі ён цалкам пагадзіўся з пазыцыяй пракурора.
Таму стрэсавага стану сёньня і не было. Судзьдзя на самым пачатку паседжаньня сказаў, што такія нормы, і ў прынцыпе я [падчас разгляду справы. — РС] ніякіх дадатковых тлумачэньняў не даваў», — сказаў у камэнтары Свабодзе Сьцяпан Пуціла.
У 2020 годзе Сьцяпан Пуціла атрымаў міжнародную абарону, а ў 2021-м — статус палітычнага ўцекача ў Польшчы. Таму сам ён упэўнены, што суд вынесе рашэньне на ягоную карысьць.
Улады Беларусі ўнесьлі Сьцяпана Пуцілу ў сьпіс «арганізацый і фізычных асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фільм «Залатое дно» пра багацьце Лукашэнкі набраў больш за 6 мільёнаў праглядаўПаводле дакумэнту Сьледчага камітэту ад 28 сьнежня 2021 году, Францішка Вячорку разам з блогерамі Сьцяпанам Пуцілам, Раманам Пратасевічам і Антонам Матолькам падазраюць у злачынствах паводле дзесяці артыкулаў, такіх як «дзяржаўная здрада», «арганізацыя масавых беспарадкаў», «абраза прэзыдэнта», «падрыў канстытуцыйнага ладу» і іншых. Па некаторых артыкулах абвінавачаньне выставіла падазраваным не адзін, а два пункты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Франак Вячорка паказаў, якія артыкулы яму інкрымінуюць у Беларусі