Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацьвердзілі дзьве крыніцы.
Затрымалі ўсіх, хто на той момант знаходзіўся ў памяшканьні.
Дырэктар піяр-студыі Sette — былы журналіст афіцыйнай газэты адміністрацыі Лукашэнкі «СБ. Беларусь сегодня» Ігар Кольчанка.
Кольчанка працаваў у прэзыдэнцкім пуле, але ў 2012 годзе сышоў з газэты ў прыватны сэктар. Sette вядомае сваёй супрацай з такімі брэндамі, як А1, «Аліварыя», «Славкалий», А-100 і інш.
Паводле інфармацыі Zerkalo.io, супрацоўніц кампаніі ўжо адпусьцілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 25 студзеня: 2 гады «хіміі» за камэнтар у адрас кобрынскага падпалкоўніка