Мост на Нямізе ўпаў уначы 8 студзеня. Вакол абваленага моста шмат тэхнікі, а ў мэтро пускаюць толькі ў пераход з боку Палаца спорту.
Цяпер на мосьце вядуцца работы па яго дэмантажы. Пры гэтым улады абяцаюць ужо празь месяц збудаваць новы пуцеправод, а жыхары Менску актыўна зьбіраюць подпісы супраць гэтага, сьцьвярджаючы, што старая частка гораду будзе выглядаць лепей безь яго, а рух аўтатранспарту можна арганізаваць у аб’езд Нямігі.
Газэта «Новы час» зрабіла здымкі, як выглядала месца абвалу і пад’езды да яго ранкам 10 студзеня.
На гэты момант на станцыю мэтро «Няміга» пускаюць толькі з боку Палаца спорту.