На волю выйшаў сузаснавальнік і распрацоўшчык WiFi Map Дзьмітры Плашчынскі

У камэры ЦІП на вуліцы Акрэсьціна ў Менску. Архіўнае фота

Перасьлед беларусаў за іхную грамадзка-палітычную пазыцыю не спыняецца.

7 студзеня стала вядома аб вызваленьні распрацоўшчыка і сузаснавальніка WiFi Map грамадзяніна Ізраіля Дзьмітрыя Плашчынскага, пасьля адбыцьця ім адміністрацыйнага арышту.

Пра гэта піша Dev.by, спасылаючыся на інфармацыю, атрыманую ад партнэра Плашчынскага Ігара Гольдэнберга.

Дзьмітрыя Плашчынскага затрымалі 7 сьнежня. У «пакаяльным відэа» ён паведаміў, што быў падпісаны каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, але адпісаўся ад іх. Па інфармацыі dev.by, Плашчынскага маглі двойчы асудзіць на 15 сутак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўнага бізнэс-аналітыка EPAM ня выпусьцілі на волю, на яго завялі крымінальную справу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дырэктара ІТ-кампаніі Aivitam асудзілі на 15 сутак