Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнага бізнэс-аналітыка EPAM ня выпусьцілі на волю, на яго завялі крымінальную справу


Офіс EPAM у Менску
Офіс EPAM у Менску

Раней Дзяніс Насура адбыў 13-суткавы арышт.

Вядучы бізнэс-аналітык ІТ-кампаніі EPAM Дзяніс Насура ня выйшаў на волю пасьля 13-дзённага адміністрацыйнага арышту, піша dev.by.

Супраць яго распачалі крымінальную справу за «Арганізацыю або падрыхтоўку дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак» (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Гэта пацьвердзілі знаёмыя Насуры.

Толькі з 1 сьнежня сілавікі затрымалі некалькіх топ-мэнэджараў і іншых заўважных прадстаўнікоў ІТ-кампаній: Дзяніс Насура (EPAM), Глеб Скуратаў (Oxagile), Дзьмітры Плашчынскі (сузаснавальнік і распрацоўшчык WiFi Map), Андрэй Швыдрык (EPAM).

15 сьнежня падчас паездкі ў Магілёўскую вобласьць Лукашэнка абазначыў праціўнікаў, неляяльных уладзе: «На прадпрыемствах прыватнай формы ўласнасьці ў нас заўсёды былі праблемы. Айцішнікі і іпэшнікі ў вас таксама ёсьць... Каб не адбылося гэтага і цяпер і каб нам не прыйшлося зноў па вуліцах з аўтаматамі бегаць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG