Кніга выдадзеная няўрадавай арганізацыяй «Міжнародная маніторынгавая арганізацыя CIS-EMO», створанай з ініцыятывы Расеі ў 2003 годзе для назіраньня за выбарамі ў краінах Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).
У анатацыі да кнігі адзначаецца, што ў Беларусі забароненая «агульнаруская ідэалёгія», якая прасоўвае «нацыянальнае адзінства вялікарусаў і беларусаў, нягледзячы на папулісцкія заявы Аляксандра Лукашэнкі накшталт „мы ж рускія людзі“».
Паводле аўтараў кнігі, «у беларускім грамадзтве з году ў год умацоўвае свае пазыцыі местачковы нацыяналізм, які традыцыйна мае антырасейскую накіраванасьць».
«Асабліва яскрава нацыяналістычныя тэндэнцыі праявіліся ў Беларусі ў сувязі з украінскім крызісам: дзясяткі маладых беларусаў накіраваліся на Данбас для ўдзелу ў карных апэрацыях супраць жыхароў гістарычнай Наваросіі».
Украіна з 2014 году абмяжоўвае пастаўкі кніг расейскіх выдавецтваў. Дазволы на ўвоз і рэалізацыю ва Ўкраіне расейскіх кніг выдае Дзяржаўны камітэт тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Ўкраіны. Такі дазвол атрымалі кнігі, выдадзеныя расейскім выдавецтвам «Попурри» ў сваёй менскай філіі. Сярод іх пераважна кнігі з парадамі наконт асабовага росту, посьпехаў у фінансах, прафэсіі і жыцьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне расказалі, колькі зрабілі дроту для будаўніцтва «сьцяны» на мяжы зь Беларусьсю