На супрацоўніцу EPAM завялі крымінальную справу

Марына Неўдах

Тэставальніцу EPAM Марыну Неўдах абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах і перавялі на «Валадарку». У жанчыны двое дзяцей.

Марыну Неўдах затрымалі 16 сьнежня 2021 году. Ёй прад’явілі абвінавачаньне ў «групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу), піша «Вясна».

Неўдах двойчы затрымлівалі ў лістападзе 2020 году. Тады ёй далі штрафы за «ўдзел у мітынгу» і «непадпарадкаваньне міліцыі».

Сайт dev.by паведамляў, што незадоўга да Новага году затрымалі прынамсі 10 айцішнікаў. Сярод іх вядучы бізнэс-аналітык EPAM Дзяніс Насура, якога абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах, і прэс-сакратар А1 Мікалай Брэдзелеў.

Іншых забіралі за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы або камэнтары ў інтэрнэце. Пра далейшы лёс некаторых айцішнікаў няма інфармацыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўнага бізнэс-аналітыка EPAM ня выпусьцілі на волю, на яго завялі крымінальную справу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дырэктара ІТ-кампаніі Aivitam асудзілі на 15 сутак
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратара А1 ня выпусьцілі на волю пасьля 15 дзён арышту