Маці ніколі не казала Паўлінцы, што Ігара пасадзілі. Аднак дзяўчынка падрастае і пачынае задаваць пытаньні пра турму.
«Зусім нядаўна дачка спытала: „Мама, а тата ў турме? А хто яго туды пасадзіў?“. Я ніколі не казала ёй пра гэта, але цяпер яна вырасла і пачала зь нейкіх маіх урыўкаў тэлефонных размоваў і фразаў разумець, што тата зусім не ў службовай выправе», — тлумачыць Дар’я.
Жонка палітвязьня ўспомніла, як 1 студзеня Паўлінка, як звычайна, папрасіла ў яе тэлефон, каб паглядзець фатаздымкі. Гартала іх і ўсьміхалася, пакуль не наткнулася на фота ў зале суду ў дзень прысуду Ігару Лосіку і іншым фігурантам справы.
«Усьмешка зьнікла зь ейнага твару. Там была фатаграфія Ігара ў клетцы. Яна доўга яе разглядала і спытала: „Мама, а тату пасадзілі ў клетку дзядзькі з Гомля? Чаму яны гэта зрабілі? А калі нам аддадуць тату? Калі ты яго забярэш з Гомля?“», — пераказала словы дзяўчынкі маці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мароз зь лістом ад таты». Палітвязень Андрэй Кузьнечык даслаў дзецям навагоднюю паштоўкуДар’я патлумачыла малой, што бацьку пасадзілі, «бо яго моцна баяцца», і паабяцала, што будзе старацца сама, каб Ігар як найхутчэй вярнуўся дадому.
«Вось ужо два гады запар я даю дачцэ гэтае абяцаньне. Пэўна, такія абяцаньні даюць і іншыя жанчыны, чыіх мужоў таксама пасадзілі ў турмы і ШЫЗА. Але ведаеце, абяцаць мала, трэба дзейнічаць. І я дзейнічаю і буду дзейнічаць. Гаварыць хлусьню, гледзячы ў вочы ўласным дзецям, — гэта здрада», — перакананая Дар’я.
У дзень нараджэньня дачкі яна паехала ў Гомель, каб перадаць перадачу мужу ў СІЗА, дзе ён чакае этапу ў калёнію.
Журналіста і блогера Ігара Лосіка затрымалі адным зь першых падчас прэзыдэнцай кампаніі 2020 году. Яго асудзілі на 15 гадоў калёніі. Калі мужчыну давядзецца адбываць тэрмін цалкам, то на момант ягонага вызваленьня Паўлінка ўжо можа скончыць сярэднюю школу.
Выданьне «Наша ніва» назвала Дар'ю Лосік асобай 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша ніва» назвала чалавекам году Дар’ю Лосік, жонку блогера Ігара Лосіка, асуджанага на 15 гадоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Ігар Лосік у турме вучыцца маляваць партрэты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 113 гадоў турмы на 12 чалавек. Як рэжым Лукашэнкі адпомсьціў блогерам