У тэлезвароце прэмʼер заявіў, што яго адстаўка дасьць шанец выйсьці з тупіку і сфармаваць новы кабінэт міністраў. У той самы дзень у Хартуме і Амдурмане, калі разганялі дэманстрацыі прыхільнікаў дэмакратычных пераўтварэньняў, забілі ня менш як двух чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Судане перад масавай акцыяй пратэсту адключылі мабільны інтэрнэтУ кастрычніку вайскоўцы фактычна адхілілі Хамдука ад улады, затрымаўшы шэраг міністраў ягонага ўраду. На фоне масавых пратэстаў празь месяц было падпісанае палітычнае пагадненьне паміж фактычным кіраўніком краіны генэралам Абдэль Фатахам аль-Бурханам і прэмʼер-міністрам, які вярнуўся да выкананьня абавязкаў. Аднак Хамдуку так і не ўдалося сфармаваць новы кабінэт наўзамен ранейшага, распушчанага вайскоўцамі.
Пасьля таго як два гады таму скінулі аўтарытарнага прэзыдэнта Амара аль-Башыра, Суданам кіруе Сувэрэнная рада, у якую ўваходзяць як вайскоўцы, так і цывільныя асобы. Яе заданьне — падрыхтаваць умовы для правядзеньня свабодных выбараў. Вайскоўцы абяцалі не перашкаджаць выбарам. Нядаўні пераварот яны абгрунтавалі імкненьнем устанавіць парадак на час пераходнага пэрыяду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністра Судану вызвалілі з-пад вартыКіраўнік Сувэрэннай рады генэрал Бурхан па-ранейшаму запэўнівае, што Судан працягне рух да дэмакратыі. Аднак удзельнікі вулічных пратэстаў ня вераць гэтым абяцаньням.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што варта ведаць пра вайсковы пераварот у Судане