«Была абураная несправядлівым ужываньнем сілы». Затрымалі намесьніцу дырэктара менскай гімназіі і яе дачку
У праўладных тэлеграм-каналах зьявілася інфармацыя аб затрыманьні намесьніцы дырэктара сталічнай гімназіі № 42 Сьвятланы Хромавай. Яны выклалі відэа, дзе жанчына расказвае пра ўдзел у акцыях пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Па словах жанчыны, яна была абураная несправядлівым ужываньнем сілы з боку міліцыі, таму выходзіла на маршы.
Таксама паведамляецца, што затрымалі і дачку Сьвятланы Хромавай. Сьцьвярджаецца, што ў дачыненьні да іх распачалі крымінальную справу па артыкуле 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Пэнсіянэрцы Алене Гнаўк прысудзілі 1450 рублёў штрафу
64-гадовай берасьцейскай актывістцы Алене Гнаўк прысудзілі 50 базавых велічыняў штрафу (1450 рублёў) паводле арт. 24.23 КаАП, паведамляе «Вясна | Брэст».
Алену Гнаўк затрымалі 26 сьнежня за «бел-чырвона-белы пікет» каля яе дому — зачэпкаю стаў фатаздымак жанчыны ў Instagram. Тры дні да суду жанчына правяла ў пружанскім ізалятары часовага ўтрыманьня.
Алену Гнаўк у траўні 2021 году асудзілі на два гады хатняй «хіміі» ў межах берасьцейскай «карагоднай справы». У верасьні яна атрымала новы тэрмін — яшчэ два гады «хіміі». Паводле абвінавачаньня, Алена Гнаўк падчас разгляду яе мінулай крымінальнай справы за ўдзел у «карагодзе пратэсту» вымавіла фразу, дзе была абраза на адрас Лукашэнкі. Сумарнае пакараньне — тры гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 28 сьнежня: палітычныя «чысткі» ў Гомельскім і Магілёўскім тэатрах; блогера Кабанава перавялі на турэмны рэжым ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 сьнежня: герою мэму пра памідоры са сьмятанай далі 15 дзён арышту; 2 гады «хіміі» за камэнтар пра сілавікоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 сьнежня: выязны суд на мэблевай фабрыцы ў Баранавічах, затрыманьні ў Маладэчне і Пружанах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 сьнежня: год калёніі за леташні ўдзел у «счэпцы», «хатняя хімія» і 700 рублёў кампэнсацыі за абразу міліцыянта