Усяго мужчына атрымаў ужо 30 дзён пакараньня.
Дземчука пакаралі за «непадпарадкаваньне міліцыі», піша «Белсат». Раней мужчыну пакаралі такім жа тэрмінам паводле таго ж артыкулу. Цяпер ён адбывае пакараньне.
Канфлікт са старажытнымі дубамі, бабулямі і АМАПам адбыўся на Палесьсі 22 сьнежня.
Камунальнікі прыехалі на могілкі аграгарадку Ахова на Піншчыне, каб сьпілаваць тры дубы, якім па 200-300 гадоў. Сеціва абляцеў здымак, на якім тры пэнсіянэркі з кіямі ў руках бароняць дрэвы.
Дырэктар мясцовага дома культуры Аляксандар Дзямчук зьбіраў подпісы супраць сьпілоўваньня дрэваў, а таксама залез на адзін з дубоў, каб уратаваць яго ад зьнішчэньня.
На могілкі прыбылі АМАП і ДАІ. Дземчука затрымалі. Пэнсіянэрак разагналі. Дубы сьпілавалі.
Як канфлікт падзяліў мястэчка Ахова на два лягеры, пісала «Медиазона».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пудзілы, ігра на дудах, карагод. За які крэатыў садзілі беларусаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адзін скандал са сьпілоўваньнем дрэваў на могілках: у Дзятлаўскім раёне пашкодзілі помнікі