«Брытанская армія разьмесьціць сотні браніраваных транспартных сродкаў у Нямеччыне, усяго праз год пасьля афіцыйнага вываду войскаў з краіны. Гэты крок павінен дапамагчы падтрымаць NATO на фоне таго, як напружанасьць у адносінах з Масквой з прычыны Ўкраіны застаецца высокай», — паведамляе Financial Times.
«У адпаведнасьці з плянамі, названымі „радыкальнай“ рэструктурызацыяй брытанскіх сухапутных войскаў, урад Вялікай Брытаніі абвясьціў у чацьвер, што база NATO ў Сэнэлягеры, недалёка ад нямецкага гораду Падэрборн, стане адным з трох новых „рэгіянальных сухапутных вузлоў“ для брытанскай арміі, разам з Кеніяй», — гаворыцца ў артыкуле Financial Times, які цытуе сайт Inopressa. ru
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO згадзілася на перамовы з Расеяй у наступным месяцы«Гэты крок уяўляе сабой разварот на 180 градусаў праз крыху больш як год пасьля таго, як Вялікабрытанія завяршыла пастаянную вайсковуюю прысутнасьць на нямецкай зямлі, якая захоўвалася з канца Другой сусьветнай вайны... Адзін урадавы чыноўнік неястаў называць дакладных лічбаў, але сказаў, што пляны прадугледжваюць базаваньне „сотняў“ танкаў і бронетэхнікі ў Сэнэлягеры», — піша газэта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: Расея працягвае канцэнтраваць войскі ля межаў Украіны«Гэтае рашэньне зьвязанае з тым, што саюзьнікі па NATO ўсё больш занепакоеныя тым, што Масква плянуе ўварваньне ва Ўкраіну», — піша FT.
«Раней сёлета прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыпыніў пляны свайго папярэдніка Дональда Трампа вывесьці тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў зь Нямеччыны», — нагадвае Financial Times.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін заявіў, што вайскова-тэхнічны адказ Расеі на адмову разглядаць яе прапановы ЗША і NATO можа быць «розным»