Урад Малі адмаўляе любое разгортваньне расейскіх наймітаў з прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера пасьля абвінавачаньняў, што прагучалі на пачатку тыдня ад больш чым дзясятка эўрапейскіх краін, а таксама Канады.
Бамака «афіцыйна адмаўляе беспадстаўныя сьцьвярджэньні» аб «меркаваным разьмяшчэньні элемэнтаў прыватнай кампаніі ў Малі», гаворыцца ў заяве ўраду.
Больш за дзясятак заходніх краін 23 сьнежня рашуча асудзілі меркаванае разьмяшчэньне ў Малі расейскіх наймітаў, якія працуюць на групоўку Вагнера, і абвінавацілі Маскву ў матэрыяльнай падтрымцы баевікоў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што ПВК не прадстаўляе расейскую дзяржаву і не атрымлівае ад яе грошай. Ён таксама сказаў, што прыватныя вайсковыя падрадчыкі маюць права працаваць і адстойваць свае інтарэсы ў любой кропцы сьвету, пакуль яны не парушаюць расейскага заканадаўства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя прозьвішчы 15 беларусаў, якія ваявалі ў складзе ПВК «Вагнэр»Краіны, у тым ліку Францыя, Нямеччына і Вялікая Брытанія, заклікалі Расею «вярнуцца да адказных і канструктыўных паводзінаў у рэгіёне».
«Гэта разгортваньне можа толькі яшчэ больш пагоршыць сытуацыю зь бясьпекай у Заходняй Афрыцы, прывесьці да абвастрэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Малі», — заявілі краіны ў звароце.
Таксама там гаварылася, што дзяржавы «глыбока шкадуюць» аб выбары малійскіх уладаў выкарыстаць «і без таго дэфіцытныя дзяржаўныя сродкі» для аплаты замежных наймітаў замест падтрымкі малійскіх узброеных сілаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: RFI апублікавала сьведчаньні зьверстваў расейскіх наёмнікаў у АфрыцыВашынгтон не падпісаў заяву, але яшчэ ў пачатку сьнежня дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен папярэдзіў Малі аб недапушчальнасьці прыманьня ў сваёй краіне наймітаў Вагнера, заявіўшы, што такое пагадненьне яшчэ больш дэстабілізуе краіну.
Сам урад Малі яшчэ 23 сьнежня заяўляў, што ў краіне знаходзяцца «расейскія трэнэры» ў рамках «умацаваньня апэратыўнага патэнцыялу сіл нацыянальнай бясьпекі».
Малі жыве ва ўмовах устойлівай палітычнай нестабільнасьці ад 2012 году. У траўні да ўлады прыйшоў пераходны ўрад на чале з вайскоўцамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bellingcat і Insider: 33 «вагнэраўцы» апынуліся ў Беларусі праз спэцапэрацыю вайсковай выведкі Ўкраіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская мова стане абавязковай для вывучэньня ва ўнівэрсытэтах ЦАР