Пра тое, што ён пакінуў Беларусь, паведаміў праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY.
На пачатку траўня Стацэвіч размаўляў у відэачаце «Рулетка» з выпадковым суразмоўцам і неасьцярожна выказаўся ў адрас Лукашэнкі. Той аказаўся былым супрацоўнікам міліцыі, які цяпер дапамагае сілавікам выкрываць асобаў, якія нібыта распаўсюджваюць ідэі падрыву аўтарытэту ўлады. Ён выставіў запіс гутаркі з Раманам у сваім YouTube-канале.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Уцяклі, калі зразумелі, што наперадзе турма». За мяжу выехалі лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч зь сябрам Віталём ТрыгубавымПасьля гэтага на Стацэвіча завялі крымінальную справу. У жніўні яму прысудзілі два гады «хіміі», але пракуратура апратэставала прысуд як празьмерна мяккі. У лістападзе суд замяніў яму пакараньне на адзін год калёніі агульнага рэжыму.
На днях стала вядома, што Раман Стацэвіч выехаў з Беларусі з дапамогай фонду BYSOL.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сябар загінулага Ашурка: «Камандзір, які пасылае непадрыхтаванае войска ў бой з прафэсійнымі жаўнерамі, — ваенны злачынца»