За 20 сьнежня польскія памежнікі зафіксавалі толькі 26 спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі. Такой нізкай лічбы, як адзначае Памежная варта, не было з пачатку жніўня, калі міграцыйны крызіс толькі распальваўся ўладамі Беларусі.
Каля Белавежы група з 10 асобаў спрабавала штурмаваць мяжу, аднак польскія вайскоўцы не дазволілі гэтай атацы завяршыцца пасьпяхова.
Аднак польскія вайсковыя злучэньні працягваюць узмоцнена патруляваць мяжу, каб пазьбегнуць аднаўленьня актыўнай фазы мігранцкага крызісу.
21 сьнежня ўлады Беларусі паведамілі, што ў лягістычным цэнтры ў Брузгах знаходзяцца 600 мігрантаў, у асноўным гэта тыя, хто ня можа ці не пажадаў вярнуцца на радзіму.
Абстаноўка ў ТЛЦ «Брузгі» застаецца кантраляванай, паведаміў памочнік Лукашэнкі Юры Караеў, піша БелТА.
Паводле польскіх крыніц, агулам у Беларусі яшчэ застаецца некалькі тысяч мігрантаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніколі не даведаемся, колькі ўцекачоў загінула ў лясах». Беларус, які працуе зь мігрантамі, расказаў пра ўмовы ў лягеры на мяжы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МУС Літвы: ёсьць зьвесткі, што Лукашэнка загадаў «ачысьціць склады» ад мігрантаў