Міністар эканомікі і абароны клімату Нямеччыны Робэрт Габэк папярэдзіў у інтэрвію, апублікаваным у суботу, аб «сур’ёзных наступствах» для расейскага газаправоду «Паўночны паток — 2» у выпадку, калі Масква нападзе на Ўкраіну.
Трубаправод, які праходзіць па дне Балтыйскага мора, мае падвоіць аб’ём паставак таннага прыроднага газу з Расеі ў Нямеччыну, што, на думку лідэраў вядучых эканомік Эўрапейскага Зьвязу, неабходна для паступовай адмовы ў будучыні ад вугалю і атамнай энэргетыкі.
Аднак праект коштам 10 мільярдаў эўра (12 мільярдаў даляраў) на працягу многіх гадоў выклікаў рэзкую крытыку з боку саюзьнікаў Нямеччыны ў ЭЗ, такіх як Польшча і балтыйскія дзяржавы, а таксама ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Нямеччыны заявілі, што да сярэдзіны 2022 году «Паўночны паток – 2» не запрацуеКрытыкі кажуць, што праект узмоцніць залежнасьць Эўропы ад расейскага газу, а Ўкраіна называе трубаправод «геапалітычнай зброяй».
«Любыя новыя ваенныя дзеяньні ня могуць застацца без сур’ёзных наступстваў», — сказаў міністар, які прадстаўляе ва ўрадзе партыю Зялёных, у інтэрвію Frankfurter Allgemeine Zeitung, маючы на ўвазе разьмяшчэньне расейскіх войскаў на мяжы з Украінай.
Ён папярэдзіў, што «нічога нельга выключаць», калі «адбудзецца новае парушэньне тэрытарыяльнай цэласьці» Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар замежных спраў Нямеччыны выступіла супраць уводу ў эксплюатацыю «Паўночнага патоку – 2»Новы ўрад Нямеччыны раней прыгразіў заблякаваць працу трубаправоду, калі Расея нападзе на Ўкраіну.
«У выпадку далейшай эскаляцыі сытуацыі, гэты газаправод нельга будзе ўводзіць у эксплюатацыю», — заявіла міністарка замежных справаў Аналена Бэрбок.
Габек сказаў: «З геапалітычнага пункту гледжаньня, трубаправод — памылка», дадаўшы: «Усе краіны [ЭЗ] выступалі супраць [будаўніцтва], акрамя Нямеччыны і Аўстрыі».
Ён дадаў: «Трубаправод, тым ня менш, пабудаваны. І пытаньне аб яго ўводзе ў эксплюатацыю застаецца адкрытым і павінна вырашацца ў адпаведнасьці з эўрапейскім і нямецкім заканадаўствам».
- Улады Нямеччыны чакаюць, калі швэйцарская кампанія Nord Stream 2 AG, якая валодае «Паўночным патокам — 2», прадставіць дакумэнты для аднаўленьня працэсу сэртыфікацыі.
- Затым трубаправод таксама мае быць ухвалены Эўрапейскай камісіяй, і гэты працэс наўрад ці будзе завершаны ў першай палове наступнага году.