17 сьнежня прайшло роўна 18 месяцаў з моманту затрыманьня Эдуарда Бабарыкі, кіраўніка ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі.
Паводле дзейнага заканадаўства, гэта максымальны тэрмін, калі чалавек можа знаходзіцца пад вартай падчас папярэдняга сьледзтва. Але Эдуард на волю так і не выйшаў, піша афіцыйны тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.
Згодна з крымінальна-працэсуальным кодэксам, працягваць утрыманьне пад вартай даўжэй за 18 месяцаў можна, калі папярэдняе расьсьледаваньне скончылі, а матэрыялы крымінальнай справы перадалі фігуранту, каб азнаёміцца. Аднак дакладнай інфармацыі, ці завяршылі справа і ці знаёміліся з матэрыяламі Эдуард і ягоныя адвакаты, няма.
Адвакаты Эдуарда Бабарыкі знаходзяцца пад падпіскай аб невыдаваньні і ня могуць камэнтаваць сытуацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджаны на «хімію» дырэктар вэб-студыі: «Пэрсанал турмы пераходзіў са мной на беларускую мову» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне абвінавачваюць, што мне добра жыць у Літве». Аляксандра Зьверава пра BySol і чаканьне каханага з турмы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абаронцу Эдуарда Бабарыкі адхілілі ад працыГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «А хто цябе пасадзіў у турму?» Віктар Бабарыка адказаў на ліст 7-гадовага хлопчыка