Такая выснова ўтрымліваецца ў дакладзе «Імаверны курс дзеяньняў Пуціна ва Ўкраіне» дасьледчага цэнтру American Enterprise Institute.
Аўтары дакладу лічаць малаімаверным, каб у бліжэйшыя месяцы Крэмль пачаў уварваньне на неакупаваную тэрыторыю Ўкраіны. «Пуцін, хутчэй за ўсё, накіруе расейскія сілы ў Беларусь і, магчыма, адкрыта на акупаваны Расеяй Данбас. Ён можа пачаць абмежаванае ўварваньне на неакупаваны паўднёвы ўсход Украіны, якое не дацягвае да поўнамаштабнага ўварваньня», — пішуць амэрыканскія экспэрты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Financial Times: дадзеныя выведкі ЗША пераканалі ЭЗ і NATO ў расейскай пагрозе ЎкраінеСамым імаверным крокам Пуціна ў дакладзе названа «разьмяшчэньне расейскіх паветрана-дэсантных і/або мэханізаваных падразьдзяленьняў у адным або некалькіх месцах у Беларусі, якія б падтрымлівалі заплянаваны напад на Ўкраіну, а таксама стваралі б іншыя пагрозы для краін-чальцоў NATO».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейцы пасьлядоўна рыхтуюць Беларусь для таго, каб дзейнічаць супольна». Як Менск можа дапамагчы Маскве ў канфлікце з Украінай«Вельмі верагодна, што гэтай зімой Пуцін увядзе ў Беларусь расейскія войскі. Ён стварыў усе неабходныя інфармацыйныя і ваенныя ўмовы для гэтага і, верагодна, проста чакае зручнага, на яго думку, моманту. Такі крок можа значна ўзмацніць праблему, зь якой сутыкаецца NATO, абараняючы краіны Балтыі ад будучага нападу Расеі, бо ён паставіць расейскія мэханізаваныя падразьдзяленьні па абодва бакі вузкага Сувальскага калідору, празь які павінны праходзіць пастаўкі і падмацаваньне NATO ў краіны Балтыі. Гэта таксама стварыла б умовы для будучых пагроз уварваньня ва Ўкраіну ўздоўж восі, што дазволіць расейскім войскам ахапіць Кіеў з захаду. І гэта паставіць дадатковыя расейскія войскі на польскую мяжу, павялічваючы пагрозу для ўсходняга флянгу NATO», — адзначаюць аўтары дакладу «Імаверны курс дзеяньняў Пуціна ва Ўкраіне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нават адзін гарматны стрэл з тэрыторыі Беларусі па Ўкраіне канчаткова ператворыць Лукашэнку ў расейскага губэрнатара», — экспэртЯны нагадваюць, што «расейскія войскі актыўна праводзілі вучэньні зь беларускімі войскамі, дэманстравалі і ўдасканальвалі свае здольнасьці дзейнічаць у зводных групах, расейскія войскі добра знаёмыя зь мясцовасьцю і вайсковымі аб’ектамі Беларусі, вайсковай дактрынай, пратаколамі сувязі».