Пра гэта паведаміў афіцыйны партал Чачэнскай рэспублікі «Чечня сегодня».
Паводле парталу, сёньня ў Беларусі адбылася сустрэча прадстаўніка духоўнага кіраўніцтва мусульманаў Чачні Суп’яна Курбанава з муфціем Беларусі Абу-Бекірам Хазрат Шабановічам.
Чачэнскія прадстаўнікі паведамілі, што Шабановіч ад імя мусульманаў Беларусі зьвярнуўся да чачэнскага фонду імя Ахмата-Хаджы Кадырава з прапановай аб будаўніцтве мячэці ў Берасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рамзан Кадыраў прызначыў сваю 22-гадовую дачку міністаркай культуры ЧачніРэгіянальны грамадзкі фонд імя Ахмата-Хаджы Кадырава праводзіць работы па ўзьвядзеньні, рэканструкцыі і аднаўленьні мячэцей у розных краінах сьвету.
«Чечня сегодня» піша, што мячэць у Берасьці будзе насіць імя першага прэзыдэнта Чачні Ахмата-Хаджы Кадырава.
Яго сын, Рамзан Кадыраў, — цяперашні прэзыдэнт Чачні.
Рамзан Кадыраў і Аляксандар Лукашэнка неаднойчы сустракаліся, Кадыраў некалькі разоў бываў зь візытамі ў Беларусі. У 2018 годзе Лукашэнка ўзнагародзіў Кадырава ордэнам Дружбы народаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Чачэніі і Маскве выкралі сваякоў чачэнца, які крытыкаваў Кадырава і пражывае ў ТурэччынеКадыраў пра Лукашэнку
Пра дзеяньні ўладаў Беларусі ў адказ на пратэсты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году
Лукашэнка правільна паступіў. Калі ён захацеў парадак навесьці — ён выгнаў усіх, разагнаў, пасадзіў, і ўсё. А мы вядзем дыялёг, саджаем ня тых.
Лістапад 2016
Лічу за гонар прыехаць у Менск і сустрэцца ў зручны для Вас час. Адразу ж хачу запрасіць Вас наведаць Чачэнскую Рэспубліку ў межах чарговага візыту ў Расею. Мы Вам будзем вельмі рады. Чачэнскі народ сустрэне Вас годна! Я на працягу многіх гадоў зь вялікай цікавасьцю назіраю за сацыяльна-эканамічным разьвіцьцём Рэспублікі Беларусь. Нас вельмі радуе, што пад Вашым кіраўніцтвам Беларусь здолела годна супрацьстаяць спробам Захаду падпарадкаваць Менск сваёй волі, павесьці краіну па шляху палітычнай нестабільнасьці, развалу эканомікі, разрыву векавых адносінаў з братэрскімі народамі Расеі. Вы даказалі непрыяцелям Расеі і Беларусі, што Рэспубліку Беларусь і беларускі народ нельга ні купіць, ні запалохаць, ні падмануць. На любую палітычную інтрыгу Захаду Вы заўсёды знаходзілі выразны, ясны адказ! На гэта здольны толькі моцны, валявы прэзыдэнт, які шчыра любіць сваю краіну і народ! Наша сіла ў адзінстве! Жыве Расея! Жыве Беларусь!
31 жніўня 2020
Я прашу народ Беларусі падтрымаць у гэтыя цяжкія дні свайго прэзыдэнта і даць адпор сілам, зацікаўленым ва ўнутраным расколе братняй нам дзяржавы.
31 жніўня 2021
Аляксандар Рыгоравіч, безумоўна, зьяўляецца сапраўдным патрыётам сваёй краіны, які душой і сэрцам хварэе за свой народ. Чалавек і палітык зь вялікай літары, моцны гаспадарнік, Аляксандар Рыгоравіч многія гады аддана служыць сваёй Радзіме — Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рамзан Кадыраў папрасіў беларусаў падтрымаць Лукашэнку «ў цяжкія дні»Лукашэнка пра Кадырава
Верасень 2017
Мы вельмі добра інфармаваныя аб разьвіцьці Чачэнскай рэспублікі, вельмі рады за гэта. Вы проста малайцы: паднялі з руінаў, з попелу свой кавалак зямлі, усялілі ўпэўненасьць у народ. Для нас Чачэнская рэспубліка — вельмі пэрспэктыўны, аўтарытэтны рэгіён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік чачэнскай дзяржаўнай тэлевізіі паабяцаў забіваць крытыкаў Рамзана Кадырава