22-гадовая Айшат Кадырава да гэтага займала пасаду першай намесьніцы міністра культуры, яе прызначылі на гэтую пасаду 2 верасьня 2020 году. Раней старэйшая дачка Кадырава была вядомая як кіраўніца моднага дому Firdaws. Прэзэнтацыі калекцый гэтага брэнду праходзілі ў Парыжы, Дубаі, Маскве і Грозным.
Сваякі Рамзана Кадырава займаюць розныя кіраўнічыя пасады ў Чачні, у тым ліку яго сёстры, браты да трэцяй стрэчы, дзядзькі, мужы сясьцёр і дачок.
21-гадовая дачка Кадырава Хадыжат прызначаная кіраўніцай дэпартамэнту дашкольнай адукацыі мэрыі Грознага. Мэрам Грознага ў сакавіку сёлета стаў стрыечны брат Рамзана Кадырава ў трэцяй стрэчы, 30-гадовы Хас-Магамед Кадыраў. У лютым 2020 году прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін прызначыў стрыечнага брата Кадырава Адэса Байсултанава намесьнікам міністра спорту Расеі. Усяго, паводле дадзеных Кавказ.Реалии, дзяржаўныя пасады ў розны час займалі каля 100 сваякоў Кадырава.
У сакавіку на абвінавачаньні ў прасоўваньні па кар’ернай лесьвіцы членаў сваёй сям’і і родных Рамзан Кадыраў заявіў: «Мне ня сорамна, калі я адказваю за свой народ, за рэспубліку, і калі я спраўляўся, дык якая ім розьніца, хто будзе міністрам, кіраўніком раёну, кіраўніком адміністрацыі або старшынём ураду? Мяне гэта мала хвалюе».