Ксенію Мартуль асудзілі па адміністрацыйнай справе за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Аб прысудзе паведаміў муж Ксеніі Мартуль, піша «Медиазона». Асудзілі выкладчыцу за перасылку паведамленьняў «экстрэмісцкіх каналаў» у асабістай перапісцы ў інтэрнэце.
Задзіночаньне беларускіх студэнтаў пасьля затрыманьня падчас заняткаў 14 сьнежня паведаміла, што Ксенія займаецца асьветніцкай дзейнасьцю ў пытаньнях гендэру ў мэдыяасяродзьдзі Беларусі і вядзе свой тэлеграм-канал. Цяпер зь яе тэлеграм-каналу выдалілі ўсе запісы і зьмянілі аватарку на дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг.
Ксенію Мартуль утрымліваюць на Акрэсьціна; пэўна, яна будзе адбываць пакараньне менавіта там.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас заняткаў затрымалі выкладчыцу журфаку БДУ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Удзячная ідэолягу за звальненьне». Што кажуць беларусы, якія засталіся бяз працы «праз палітыку»