Старшыня праўленьня «Літоўскай чыгункі» Мантас Бартушка пакіне сваю пасаду. Калі спыніцца транзыт беларускіх угнаеньняў празь Літву, будзе залежыць ад заканадаўчай базы.
«Ёсьць некалькі варыянтаў. З пункту гледжаньня дзейнага прававога рэжыму можна сьцьвярджаць, што амэрыканскія санкцыі, прынятыя ў пачатку сьнежня, набываюць моц 1 красавіка. Але ня трэба забывацца, што перавозкамі можа займацца ня толькі чыгунка. Пытаньне ў тым, калі такія грузы ня трапяць у Літву, — спасылаецца Delfi на прадстаўніка праўленьня «Літоўскай чыгункі» Кястуціса Шлюжаса.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Літвы заявіў пра магчымую адстаўку ў сувязі са скандалам вакол транзыту «Беларуськалію»Сам ён схільны лічыць, што найбольш імаверны сцэнар спыненьня беларускага транзыту — ад 1 красавіка 2022 году.
«Калі да таго часу зьявяцца новыя санкцыі, скажам, Эўразьвязу, або ў Літве прымуць закон, які напярэдадні прадставіла Міністэрства транспарту, тады і дата зрушыцца, усё залежыць ад прававой базы. Яшчэ адзін варыянт — калі мы ўбачым пэўныя абставіны, у сілу якіх той ці другі бок ня можа выконваць свае абавязаньні, напрыклад такія, як плацяжы. Тады гэта будзе адзін з крокаў, які будзе мець пад сабой юрыдычную аснову», — выклаў магчымыя варыянты прадстаўнік літоўскага перавозчыка.
Ён нагадаў, што авансы беларускай кампаніі спрабавалі вярнуць, але працэдура зацягнулася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве скандал вакол экспарту беларускіх калійных угнаеньняў. Разьбіраемся, чаму гэта важнаПры гэтым ён пацьвердзіў, што на фоне скандалу з транзытам прадукцыі «Беларуськалію» старшыня праўленьня «Літоўскай чыгункі» Мантас Бартушка пакіне сваю пасаду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар транспарту Літвы падаў у адстаўку праз скандал зь «Беларуськаліем» сьледам за кіраўніком МЗСУ той жа час міністры замежных спраў Габрыелюс Ландсбергіс і транспарту Марус Скуодзіс, якія раней падалі заявы пра адстаўкі, працягнуць працу. Прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце паведаміла, што ўрад краіны захавае свой цяперашні склад.
На яе перакананьне, урад пасьлядоўна падтрымліваў увядзеньне абмежаваньняў у дачыненьні рэжыму Лукашэнкі і ніколі не дамагаўся выключэньня з санкцыйнага сьпісу асобных тавараў ці суб’ектаў — нават у тых выпадках, калі гэта азначала адмову ад камэрцыйных стасункаў.
Таму падазрэньні, быццам урад хацеў любой цаной захаваць перавозку тавараў, якія пакуль ня ўключаныя ў эўрапейскі санкцыйны сьпіс, беспадстаўныя — з самага пачатку тэрміну паўнамоцтваў пытаньне дывэрсыфікацыі перавозак і зьніжэньня рызык, зьвязаных з угодамі з суб’ектамі, якія не ўваходзяць у прастору, дзе вышэй за ўсё стаяць законы, былі ў ліку галоўных задач дзяржаўных кампаній, падсумавала прэм’ер-міністарка Літвы.
Яна спадзяецца, што не пазьней за 31 студзеня краіна падасьць свае нацыянальныя рашэньні гэтай сытуацыі і прапануе далейшыя санкцыі супраць рэжыму, які ўтрымлівае ўладу ў Беларусі.
У паведамленьні ўраду афіцыйна заяўлена, што склад дзейнага ўраду ня зьменіцца, інфармуе Delfi.
«Аб’ектыўная рэальнасьць, ва ўмовах якой даводзіцца працаваць, — пандэмія COVID-19, якая не спыняецца, і арганізаваны Лукашэнкам паток мігрантаў, скіраваны на ціск на ЭЗ, — дыктуе свае выклікі і прымушае большую частку часу аддаваць вырашэньню гэтых праблем. Нягледзячы на гэта, ураду ўсё ж удалося прыняць і пачаць ажыцьцяўленьне большай часткі праграмаў, заплянаваных на гэты год. Я лічу гэта вялікай перамогай», — сказала Інгрыда Шыманіце.
Прэм’ер-міністарка Літвы спадзяецца, што не пазьней за 31 студзеня краіна падасьць свае нацыянальныя рашэньні гэтай сытуацыі і прапануе далейшыя санкцыі супраць рэжыму, які ўтрымлівае ўладу ў Беларусі.
Раней скандал вакол «Літоўскай чыгункі» стаў прычынай таго, што міністры замежных спраў Габрыелюс Ландсбергіс і транспарту Марус Скуодзіс падалі прэмʼеру заявы аб адстаўцы. Ігрыда Шыманіце паведаміла, што здолела пераканаць абодвух забраць заявы і працягнуць працу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Літвы працягне працу ў ранейшым складзе, нягледзячы на рэпутацыйны скандал зь перавозкай беларускіх грузаў