Сёньня на наша пытаньне адказвае Мікола Статкевіч.
— Год быў страшны ва ўсіх адносінах — зьвесткі аб сьмерцях сяброў, арыштах, эміграцыі. Але і ў самыя страшныя часы трэба бачыць нагоды для радасьці, бо пачуцьцё радасьці — гэта каштоўны рэсурс, які надае сілаў і энэргіі. На свабодзе такія нагоды знайсьці лягчэй — адна прырода можа прынесьці безьліч радасных імгненьняў. Тут жа толькі паспрабуй напісаць каму-небудзь пра свае радасьці ў гэтай бэтоннай скрынцы, як іх паспрабуюць у цябе забраць. Таму шчырым да канца ня буду і пра ўсё не скажу :-). Толькі пра тое, што вельмі парадавала салідарнасьць беларусаў, якая адчуваецца і тут.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітыку Міколу Статкевічу 65 гадоў. Зь іх 8 у ён правёў турмахНайперш, пра лісты падтрымкі. Большасьць лістоў не даходзіць, як і маіх адказаў на тыя, што дайшлі. Але людзі працягваюць пісаць, зьбіраюцца разам, разьмяркоўваюць адрасы палітвязьняў, каб падтрымаць усіх. Дзякуй вам, сябры!
Парадавала гэтым разам прынцыповая пазыцыя Захаду да Беларусі. З апошніх выпадкаў — рэакцыя канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца і партыі «зялёных» на вядомыя тэлефанаваньні.
Ня буду хаваць, яшчэ радуе катастрафічнае падзеньне інтэлектуальнага ўзроўню сыстэмы, што выразна відно па яе дзеяньнях. Значыць, разумныя адтуль сыходзяць :-).
Мікола Статкевіч — палітык, палітвязень, асуджаны 14 сьнежня на 14 гадоў калёніі асаблівага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цешыць кожны новы дзень майго жыцьця». Палітзьняволеная Марыя Калесьнікава пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне ёсьць аптымізм: мы на парозе пераменаў». Станіслаў Шушкевіч пра добрае ў 2021 годзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне ўзнагародзілі ордэнам». Уладзімер Арлоў пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ды і само складаньне лістоў таксама мяне радавала». Юлія Цімафеева пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніколі ў жыцьці я не назіраў такой канцэнтрацыі шчырасьці, дабрыні, любові». Палітвязень Андрэй Аляксандраў пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я знайшла ў памяці моцнае ўражаньне і пачуцьцё радасьці». Сьвятлана Алексіевіч пра добрае ў 2021-м