На папярэднім этапе праверкі інспэктары будуць вызначаць, ці існуе перавышэньне расходаў над даходамі, паведамляе дэталі законапраекту «Наша Ніва».
Да наступнага этапу пяройдуць, калі сума перавышэньня складае 500 і больш базавых велічыняў (цяпер ад 14,5 тысяч рублёў). Тады падаткавікі запатрабуюць патлумачыць крыніцы прыбыткаў. Калі ў тлумачэньнях будуць сумы, атрыманыя раней за 10 гадоў, праверка можа закрануць больш працяглы пэрыяд.
У выпадку праверкі на запыт сілавікоў супастаўляць даходы і расходы будуць незалежна ад сумы. Іншымі словамі, чалавек адразу вымушаны даваць тлумачэньні аб крыніцах даходаў. Падатковая дае 30 дзён, каб сабраць усе дакумэнты.
Калі інспэктары высьветляць, што даход атрыманы ў выніку фармальнай угоды, мэта якой толькі сыход ад сплаты падаткаў, з такіх даходаў давядзецца сплаціць падатак.
Ад наступнага году з сумаў перавышэньня расходаў над даходамі плянуецца стаўка падаходнага падатку 20%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Поўная нестабільнасьць у краіне „стабільнасьці“». Што адбылося зь бізнэсам у Беларусі за год ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі фізычным асобам забаранілі гандляваць на рынках без дакумэнтаў на тавар