Паводле ТАСС, Міністэрства транспарту і камунікацый Літвы падрыхтавала законапраект, які забараняе транзыт тавараў зь Беларусі.
Паводле яго інфармацыі, у законапраекце, які ведамства зарэгістравала 10 сьнежня, зьмяшчаецца прапанова ўраду і Сэйму Літвы накласьці санкцыі на імпартаваную зь Беларусі прадукцыю, якая закупляецца непасрэдна або пастаўляецца з гэтай краіны ўскосна. Рэалізацыя такой меры прадухіліць транзыт угнаеньняў беларускай кампаніі «Беларуськалій» праз тэрыторыю Літвы, гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар транспарту Літвы падаў у адстаўку праз скандал зь «Беларуськаліем» сьледам за кіраўніком МЗС«Угоды, заключаныя да ўвядзеньня санкцый у Літве, неадкладна павінны быць скасаваныя ў аднабаковым парадку або пры згодзе бакоў, або іх выкананьне мусіць быць спынена на час дзеяньня санкцый, — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекту. — Забараняецца заключаць пагадненьні, рэалізацыя якіх супярэчыла б дзейным у Літве санкцыям».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Літвы заявіў пра магчымую адстаўку ў сувязі са скандалам вакол транзыту «Беларуськалію»Як сьцьвярджае Міністэрства транспарту і камунікацый Літвы, законапраект накіраваны на гарантаваньне інтарэсаў бясьпекі, якія парушаюцца Беларусьсю з дапамогай гібрыднай агрэсіі. Раней у панядзелак міністар камунікацый і транспарту Літвы Марус Скуодзіс паведаміў, што падаў прэм’ер-міністру Інгрыдзе Шыманіце заяву аб адстаўцы з прычыны сытуацыі вакол транзыту ўгнаеньняў беларускай кампаніі «Беларуськалій».
- 9 жніўня ЗША ўвялі санкцыі супраць дзясяткаў беларускіх кампаній, уключаючы ААТ «Беларуськалій», якія набылі моц 8 сьнежня. Аднак літоўская дзяржаўная кампанія Lietuvos geležinkeliai (LG) заяўляла 8 сьнежня, што грузы «Беларуськалію» будуць праходзіць празь Літву да студзеня. Гэта азначае, што, як і раней, праз тэрыторыю Літвы будуць праходзіць па шэсць-дзевяць саставаў за суткі. Паводле дамовы з LG беларускі бок ужо загадзя разьлічыўся за правоз гэтых грузаў.
Што варта ведаць пра санкцыі ЗША