Дата дня
10 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. У гэты дзень у 1948 годзе на Генэральнай Асамблеі ААН прынялі Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зона — тая самая дзяржава». Палітвязень з анкалягічнай хваробай Аляксей Раманаў шчыра расказвае пра жыцьцё ў калёнііТаксама ў гэты дзень
1520 — Марцін Лютэр публічна спаліў папскую булу пра адлучэньне яго ад царквы. З гэтага дня пачынаецца аддзяленьне пратэстантызму ад Каталіцкай царквы.
1901 — уручылі першыя Нобэлеўскія прэміі.
1945 — адкрылася Беларуская гімназія ў Рэгенсбургу (Нямеччына).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША Янка Запруднік: «Пражыў 95 гадоў так, як хацелася»1963 — была ўведзена ў эксплюатацыю першая чарга калійнага камбінату ў Салігорску.
1991 — цэнтральны праспэкт Менску атрымаў новую назву ў гонар Францішка Скарыны.
1991 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Белавескія пагадненьні аб спыненьні дзеяньня Саюзнай дамовы 1922 году і аб утварэньні СНД. Супраць прагаласаваў адзін дэпутат — былы сакратар ЦК КПБ і будучы старшыня Канстытуцыйнага Суду Валер Ціхіня.
2007 — пачалася трансьляцыя тэлеканалу «Белсат».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт і сацсеткі «Белсату» прызналі «экстрэмісцкімі»2015 — Сьвятлане Алексіевіч уручылі Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры.
У гэты дзень нарадзіліся
1870 — Фэрдынанд Рушчыц, жывапісец і пэдагог.
1878 — Мікола Блёдуха, беларускі акадэмік, геоляг, дасьледчык карысных выкапняў Беларусі.
1892 — Павал Аляксюк, беларускі палітык, радны БНР, старшыня Беларускай вайсковай камісіі, кіраўнік ураду пры штабе генэрала Булак-Балаховіча.
1930 — Мікола Арочка, беларускі паэт і літаратуразнавец, аўтар гістарычных паэм «Курганьне», «Крэва», «Судны дзень Скарыны», «Каранацыя Мяндоўга».
1939 — Анатоль Белы, беларускі грамадзка-культурны дзяяч, навуковец, калекцыянэр, стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў Старых Дарогах (заснаваны ў 1999 годзе).
У памяці
1896 — памёр Альфрэд Нобэль, швэдзкі хімік, інжынэр, вынаходнік дынаміту, заснавальнік Нобэлеўскай прэміі.
2006 — памёр Аўгуста Піначэт, чылійскі дыктатар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Чылі праз 45 гадоў асуджаныя забойцы музыкі Віктара Хары