Сёньня на наша пытаньне адказвае Лявон Вольскі.
— Калі задумацца, дык нагодаў для радасьці было ня надта й шмат. Але былі. Парадавалі вандроўкі, хаця для іх цяпер ня вельмі зручны час. Тым ня меней, у параўнаньні зь мінулым годам мы шмат езьдзілі па Эўропе, і гэта было весела і цікава. Часам гэта спалучалася з канцэртамі, часам — не (напрыклад, у сярэдзіне лета мы на тыдзень выбраліся на мора).
Калі пра «прымусіла ўсьміхнуцца» — дык гэта шмат розных рэчаў, часам, ня вельмі вясёлых, таму ўсьміхаўся саркастычнай крываватай усьмешкай. Гэта новыя вельмі крэатыўныя ініцыятывы ўладаў, часьцяком інсьпіраваныя «сілавікамі». У розных галінах — працягу змаганьня са «змагарамі», «патрыятычнага выхаваньня» моладзі і падлеткаў, фільтрацыі тэатральнага і кінапрадукту, прыняцьця новых цікавых, можна сказаць, эксклюзіўных, законаў. Як тут крыва не ўсьміхнуцца! Здаецца, гэтыя людзі згубіліся ў прасторы й часе і зусім не разумеюць, у якім стагодзьдзі і ў якой краіне знаходзяцца.
Лявон Вольскі — музыка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі парадавала салідарнасьць беларусаў, якая адчуваецца і тут». Палітвязень Мікола Статкевіч пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цешыць кожны новы дзень майго жыцьця». Палітзьняволеная Марыя Калесьнікава пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне ёсьць аптымізм: мы на парозе пераменаў». Станіслаў Шушкевіч пра добрае ў 2021 годзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне ўзнагародзілі ордэнам». Уладзімер Арлоў пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ды і само складаньне лістоў таксама мяне радавала». Юлія Цімафеева пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніколі ў жыцьці я не назіраў такой канцэнтрацыі шчырасьці, дабрыні, любові». Палітвязень Андрэй Аляксандраў пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я знайшла ў памяці моцнае ўражаньне і пачуцьцё радасьці». Сьвятлана Алексіевіч пра добрае ў 2021-м