Бальканская дзяржава, якая раней за ўсіх у Эўропе ў 2020 годзе перамагла першую хвалю каранавірусу, зноў мае праблемы з захворваньнем. Цяпер яны адмовілася выкарыстоўваць амэрыканскую вакцыну.
Такое рашэньне ў Любляне прынялі з-за магчымых сьмяротных пабочных эфэктаў, піша The Guardian.
Мэдычныя экспэрты пацьвердзілі, што сьмерць у верасьні была зьвязаная з надзвычай рэдкім трамбозам. 20-гадовая славенка памерла ад кровазьліцьця ў мозг і тромбаў, што стала пабочным эфэктам вакцынацыі.
Па стане на канец кастрычніка больш за 16 мільёнаў чалавек атрымалі дадзеную прышчэпку на тэрыторыі Эўразьвязу. Паведамляецца таксама пра 6 зьвязаных з гэтым сьмерцяў ад пабочных эфэктаў.
Славенія ўжо прышчапіла 54% насельніцтва, што менш, чым у сярэднім па ЭЗ. У цяперашні час 68% грамадзян ЭЗ прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Факты на стол. Пяць фэйкаў пра каранавірус і вакцынацыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Славенія заклікала Эўразьвяз разблякаваць перамовы аб уступленьні Паўночнай Македоніі ў Зьвяз