Справу Вольгі Залатар разглядае судзьдзя Анастасія Папко. Бок дзяржаўнага абвінавачваньня падтрымлівае пракурорка Жанна Баранава. Пракурорка папрасіла ў суду пакараць Вольгу 5 гадамі пазбаўленьня волі.
Жыхарку Ждановічаў абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу. За кратамі яна ўжо больш за 8 месяцаў.
Вольгу Залатар абвінавачваюць у стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня, арганізацыі і навучаньні дзеяньням, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, а таксама ў пасобніцтве. Паводле прад’яўленых ёй артыкулаў шматдзетнай маці пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.
У панядзелак 29 лістапада на працэсе пачаліся спрэчкі бакоў. Пракурорка Жанна Баранава папрасіла суд прызнаць віну Вольгі Залатар даказанай і агулам прыгаварыць яе да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаўся суд над Вольгай Залатар, яна не прызнала віны ні па адным з артыкулаўНа пачатку працэсу, які вядзе судзьдзя Анастасія Папко, Вольга Залатар заявіла, што не прызнае сваёй віны па ніводным з артыкулаў абвінавачваньня.
Паводле дзяржаўнай абвінаваўцы, увосень 2020 году Вольга Залатар некалькі разоў асабіста брала ўдзел у акцыях пратэсту ў Менску, а таксама была актыўнай арганізатаркай акцый у Ждановічах, дзе стала жыве з мужам і дзецьмі. Пры гэтым, па словах пракуроркі Баранавай, Вольга Залатар арганізоўвала акцыі з дапамогай нявызначанай тэхнікі і з удзелам нявызначаных асобаў.
Паводле вэрсіі абвінавачваньня, Залатар таксама зьбірала неабходныя для арганізацыі пратэстаў грошы і арганізавала дапамогу затрыманым удзельнікам акцый пратэсту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Раней лісты ад яе былі больш бадзёрыя». Што новага ў Вольгі Залатар, якую пачнуць судзіць 15 лістападаМаці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар затрымалі ў пасёлку Ждановічы ў канцы сакавіка. У той жа дзень дома ў Вольгі прайшоў ператрус, яе мужа арыштавалі на 10 сутак. Саму жанчыну перавялі ў СІЗА-1 Менску і празь некалькі дзён абвінавацілі ў арганізацыі і навучаньні дзеяньням, скіраваным на прычыненьне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяўчыну, якую затрымалі перад судом над Вольгай Залатар, пабілі ў міліцыі і арыштавалі на 15 сутакСьледчы камітэт адмовіў Залатар у завядзеньні справы на ГУБАЗіК за катаваньні.
Як раней паведаміў адвакат Вольгі Андрэй Мачалаў, падчас допытаў Вольга заявіла, што ў дзень затрыманьня 18 сакавіка да яе ўжывалася фізычная сіла. Адвакаты выявілі ў жанчыны сінякі на руках, шыі і ягадзіцах.
З матэрыялаў справы, агучаных на судзе, стала вядома, што экспэрты аглядалі Вольгу ў ізалятары толькі 6 красавіка — больш як праз два тыдні пасьля затрыманьня, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
20 красавіка ў завядзеньні крымінальнай справы аб перавышэньні супрацоўнікам ГУБАЗіКа службовых паўнамоцтваў было адмоўлена на падставе адсутнасьці ў яго дзеяньнях складу злачынства. Сьледчы камітэт вырашыў, што «заявы Залатар аб прычыненьні ёй цялесных пашкоджаньняў не адпавядаюць рэчаіснасьці, паколькі яны мелі месца да яе затрыманьня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, чаму Сьледчы камітэт адмовіў палітзьняволенай Залатар у завядзеньні справы на ГУБАЗіК за катаваньніМаці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар затрымалі ў пасёлку Ждановічы ў канцы сакавіка. У той жа дзень дома ў Вольгі прайшоў ператрус, яе мужа арыштавалі на 10 сутак. Саму жанчыну перавялі ў СІЗА-1 Менску і празь некалькі дзён абвінавацілі ў арганізацыі і навучаньні дзеяньням, скіраваным на прычыненьне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фармавала ва ўдзельнікаў супольнасьцяў устойлівыя псыхалягічныя якасьці». Скончыўся першы дзень суду па справе Вольгі Залатар ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаўся суд над Вольгай Залатар, яна не прызнала віны ні па адным з артыкулаў