Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы.
Масква можа пачаць наступ зь беларускай тэрыторыі і з анэксаванага Крыму, сьцьвярджаюць суразмоўцы агенцтва. Прадугледжваецца, што ва ўварваньні будуць удзельнічаць 100 груп колькасьцю сто тысяч чалавек. Акрамя таго, крыніцы сьцьвярджаюць, што расейскія ўлады нібыта мабілізавалі дзясяткі тысяч рэзэрвістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская выведка: Расея можа пачаць уварваньне ў студзені-лютым, у тым ліку з тэрыторыі БеларусіРаней пра верагодныя баявыя дзеяньні Расеі супраць Украіны гаварыў кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны Кірыл Буданаў. Паводле яго, уварваньне можа пачацца ў студзені ці лютым 2022 году.
Прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што супраць Расеі ідзе мэтанакіраваная кампанія. Паводле Пяскова, Bloomberg выкарыстоўвалі ў якасьці «трубы» для інфармацыйнага ўкіду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: New York Times: ЗША папярэдзілі саюзьнікаў аб магчымым расейскім уварваньні ва ЎкраінуУ расейскай Службе зьнешняй выведкі (СЗВ) інфармацыю пра вайсковае ўварваньне ва Ўкраіну адмовілі. «Паводле зьвестак, Дзярждэпартамэнт ЗША праз дыпляматычныя каналы даводзіць да сваіх саюзьнікаў і партнэраў абсалютна ілжывую інфармацыю пра канцэнтрацыю на тэрыторыі нашай краіны сіл для вайсковага ўварваньня ва Ўкраіну», — гаворыцца ў заяве СЗВ. Спэцслужба параўнала цяперашні стан спраў вакол Украіны з сытуацыяй у Грузіі напярэдадні падзеяў 2008 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO: міграцыйныя праблемы на мяжы з Эўропай і канцэнтрацыю войскаў Расеі каля Ўкраіны трэба разглядаць у комплексе