У Кансультацыйную раду замежных інвэстыцый уваходзяць найбуйнейшыя кампаніі, якія займаюцца вытворчасьцю і дыстрыбуцыяй харчовых і прамысловых тавараў.
Як паведамляе выданьне «Коммерсант», падпісанты папярэджваюць аб магчымых перабоях з пастаўкамі шэрагу тавараў у буйныя раздробныя сеткі, што пагражае ростам цэнаў. Чэргі зьвязаныя зь міграцыйным крызісам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежны камітэт Беларусі адказаў на ўльтыматум з Польшчы аб закрыцьці чыгуначнага руху ў КузьніцыПольшча закрыла пераход Брузгі — Кузьніца два тыдні таму, пасьля таго, як туды накіравалася вялікая група мігрантаў. У выніку на суседнім пераходзе Бераставіца — Баброўнікі сабраліся сотні фураў з таварамі для Расеі.
У лісьце сьцьвярджаецца, што час пераходу мяжы на пераходзе Баброўнікі — Бераставіца павялічыўся да 80 гадзін, а дзень прастою аўтамабіля абыходзіцца мінімум у 500 эўра. На альтэрнатыўных маршрутах празь Літву і Латвію таксама зьвіліся заторы, якія абыходзяцца ў сярэднім даражэй на 300 эўра за машыну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На літоўска-беларускай мяжы вялікая чарга грузавікоў, кіроўцам бракуе ежы і лекаўБізнэс-выданьне піша са спасылкай на прадстаўнікоў некалькіх кампаній і рытэйлераў, што пакуль сытуацыя не крытычная, але праблемы сапраўды маюць месца.
У сваю чаргу Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі абвінавачвае сумежныя краіны ў невыкананьні двухбаковых дамоўленасьцяў у пропуску грузавікоў.