«Для таго, каб палепшыць гэтую трывожную гуманітарную сытуацыю для тысяч людзей, мае сэнс гаварыць з тымі, хто ў Менску мае магчымасьць зьмяніць становішча, нават калі гаворка ідзе пра кіраўніка, легітымнасьць якога Нямеччына і астатнія эўрапейскія краіны не прызнаюць», — цытуе яго словы агенцтва ТАСС.
«Таму канцлер правяла тэлефонную размову з Лукашэнкам — каб знайсьці гуманітарныя шляхі, каб забясьпечыць, напрыклад, доступ для Ўпраўленьня вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў», — падкрэсьліў Зайбэрт, адзначыўшы, што мігранты пачалі атрымліваць першую дапамогу на месцы.
Паводле прэс-сакратара нямецкага ўраду, канцлерка Мэркель правяла тэлефонную размову з Лукашэнкам у шчыльнай каардынацыі з Эўракамісіяй і пасьля папярэдняй інфармацыі з боку важных партнэраў у рэгіёне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз: «Лукашэнка ня мае легітымнасьці і можа быць прызнаны прэзыдэнтам толькі пасьля сумленных выбараў»Раней у сераду прадстаўнік Эўрапейскай службы замежнапалітычнай дзейнасьці Пэтэр Стана заявіў, што Лукашэнка ня мае легітымнасьці і не зьяўляецца для ЭЗ прэзыдэнтам пасьля таго, як маніпуляваў выбарамі.
«Ён можа быць прызнаны прэзыдэнтам толькі ў тым выпадку, калі будзе абраны на свабодных і сумленных выбарах пад міжнародным назіраньнем і ў выніку рашэньня большасьці беларускага народу. Цяпер гэтага не адбываецца», — сказаў Стана.
Званок Мэркель Лукашэнку ў панядзелак стаў першым званком заходняга лідэра ад прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Лідэры ЭЗ не прызнаюць Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца МЗС Эстоніі пра званок Мэркель: Лукашэнка хоча, каб яго прызналі прэзыдэнтам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Літвы: ёсьць рызыка, што Лукашэнка будзе лічыць сябе прызнаным на Захадзе лідэрам