COVID-19. У Італіі адбыліся пратэсты супраць «зялёных пашпартоў»

Пратэсты супраць вакцынацыі ў Рыме

Пратэставыя акцыі прайшлі ў трох буйных гарадах краіны.

Тысячы людзей у Мілане, Рыме і Турыне пратэставалі супраць уведзеных урадам Італіі карантынных абмежаваньняў. Улады краіны выступілі за ўвядзеньне абавязковых «зялёных пашпартоў», згодна зь якімі ў рэстарацыі, музэі і іншыя грамадзкія ўстановы можна будзе трапіць толькі цалкам вакцынаваным ад COVID-19 людзям, піша агенцтва DPA.

У Мілане акцыя сабрала каля 4 тысяч чалавек. Каля Аркі Міру выступіў Робэрт Кэнэдзі, пляменьнік забітага прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Ён выказаўся супраць вакцынацыі. Шэсьце правесьці не ўдалося, бо лямбардыйскі аддзел Міністэрства ўнутраных спраў выдала пастанову аб тым, што акцыі мусяць прайсьці выключна ў канкрэтным месцы, бяз шэсьцяў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «59% апытаных не гатовыя вакцынавацца». Партрэт беларускага антываксэра

У правінцыі П’емонт такіх абмежаваньняў не было, таму ў Турыне людзі прайшлі па горадзе, скандуючы лёзунгі «Свабоду!» і «Такія, як мы, ніколі не здаюцца».

У Рыме каля 400 чалавек выйшлі на акцыю пратэсту на тэрыторыі побач са старажытным цыркам Максымус.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Авіякампанія Alitalia пасьля 75 гадоў працы спыніла існаваньне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыябэт? Гепатыт? Астма? Імуноляг, алерголяг, тэрапэўт і мікрабіёляг — пра рэальныя супрацьпаказаньні да вакцынацыі