Кампанія была заснаваная адразу пасьля Другой сусьветнай вайны і праіснавала 75 гадоў, стаўшы адным з сымбаляў Італіі. Вялікая частка яе актываў перайшла створанай у працэсе рэарганізацыі кампаніі Italia Transport Aereo (ITA). Ёй перададзены і брэнд Alitalia — за права яго выкарыстоўваць кампанія заплаціла 90 мільёнаў эўра.
Апошні рэйс цяпер ужо ліквідаваная авіякампанія зрабіла ў чацьвер вечарам па маршруце Кальяры — Рым.
Урад Італіі ўкладзе ў новую авіякампанію звыш 1,5 млрд эўра. Пры гэтым яе штат істотна скароціцца — працаваць працягнуць толькі чвэрць ранейшых супрацоўнікаў Alitalia. Прафсаюзы пратэстуюць супраць скарачэньняў.
Alitalia была стратнай шмат гадоў, а ў апошняе дзесяцігодзьдзе знаходзілася на мяжы банкруцтва. Амаль палову яе акцый набыла кампанія Etihad Airways. Аднак на фоне падзеньня прыбыткаў ад авіяперавозак на фоне пандэміі было прынята рашэньне аб банкруцтве авіякампаніі.