Гэтак Алег Белаконеў выказаўся, камэнтуючы зацьвярджэньне Палатай прадстаўнікоў законапраекту «Аб зьмене Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь», інфармуе дзяржаўны тэлеканал АНТ.
«Шкода ад тых санкцый, якія сёньня ўводзяцца супраць Рэспублікі Беларусь па розных напрамках, у тым ліку і эканамічных, дастаткова вялікая. Тыя людзі, якія заклікаюць да гэтага, якія не разумеюць, што яны робяць, яны мусяць несьці адказнасьць. Больш за тое, на мой погляд, артыкулам 361 не абмяжуецца, я думаю, што будзе агульная канфіскацыя маёмасьці ў даход дзяржавы, каб неяк спаганяць шкоду, якую нанесьлі гэтыя людзі. Ну і, на мой погляд, у тым ліку іх трэба пазбаўляць грамадзянства».
Законапраект «Аб зьмене Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь» быў унесены ў Палату прадстаўнікоў акурат Белаконевым на даручэньне Аляксандра Лукашэнкі 27 верасьня. Яго зацьвердзілі ў першым чытаньні 4 кастрычніка.
Паводле яго, за «заклікі, накіраваныя на прымяненьне захадаў абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненьні да Рэспублікі Беларусь, фізычных і юрыдычных асоб», прапануецца караць абмежаваньнем волі на тэрмін да 12 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праз санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі Google заблякаваў акаўнт і YouTube-канал Сьледчага камітэтуЦяпер зацьвердзіць законапраект мае Савет Рэспублікі, а затым Лукашэнка.
Нагадаем, раней чыноўнікі і сам Лукашэнка неаднаразова выказваліся аб тым, што санкцыі не пагоршаць эканоміку Беларусі, бо дзяржава нібыта гатовая да такіх выклікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўчанка пра санкцыі: ня дасьць грошай Захад, знойдзем у Расеі і КітаіАлег Белаконеў стаў вядомым пасьля таго, як прыехаў на разьвітаньне з забітым супрацоўнікам КДБ Дзьмітрыем Федасюком. Камэнтуючы перастрэлку, у выніку якой Андрэй Зельцар у сваёй кватэры перад гібельлю нібыта пасьпеў забіць спэцслужбіста, Белаконеў заявіў, што за сьмерць аднаго супрацоўніка КДБ трэба «мачыць 20, 100 чалавек».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За заклікі да санкцый супраць Лукашэнкі і атачэньня можна будзе трапіць у турму на 12 гадоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Назвалі тэрміны, якія будуць пагражаць у справах аб пратэстах