Старшыня Эўрапейскай камісіі Ўрсуля фон дэр Ляен зрабіла заяву пра сытуацыю на мяжы Беларусі і Польшчы.
Улады Беларусі павінна спыніць ставіць пад пагрозу жыцьці людзей, гаворыцца ў заяве.
«Інструмэнталізацыя мігрантаў для палітычных мэтаў з боку Беларусі зьяўляецца непрымальнай.
Беларускія ўлады павінны зразумець, што ціск на Эўрапейскі Зьвяз такім чынам, праз цынічную інструмэнталізацыю мігрантаў не дапаможа ім дасягнуць сваіх мэтаў.
Я размаўляла з Польскім прэм’ер-міністрам Матэўшам Маравецкім. Літоўскім прэмʼер-міністрам Інгрыдай Шымоніце і латвійскім прэмʼер-міністрам Артурсам Крышʼянісам Карыньшам, каб выказаць салідарнасьць Эўразьзвязу і абмеркаваць зь імі меры, якія можа прыняць ЭЗ, каб падтрымаць іх у іх намаганьнях справіцца з гэтым крызісам.
Я заклікаю краіны-сябры Эўразьвязу ўрэшце ўхваліць пашыраны рэжым санкцыяў супраць беларускіх уладаў, адказных за гэтыя атакі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс на мяжы: што адбываецца 8 лістапада. ОНЛАЙНУ заяве таксама гаворыцца, што Эўразьвяз будзе весьці перамовы з краінамі паходжаньня мігрантаў і з транзытнымі краінамі, каб тыя не дапусьцілі сытуацыі, калі іх грамадзяне «трапляюць у пастку, пастаўленую беларускімі ўладамі».
Эўразьвяз таксама разгледзіць магчымасьць санкцый супраць авіяліній трэціх краін, які «актыўна займаюцца кантрабандай людзей».
Таксама Эўракамісія абмяркуе з агенцтвамі ААН, як прадухіліць гуманітарны крызіс і гарантаваць, каб мігранты маглі бясьпечна вярнуцца ў свае краіны паходжаньня, з падтрымкай сваіх нацыянальных урадаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча ня пойдзе на перамовы з Лукашэнкам, — былая амбасадарка Польшчы ў Расеі