На YouTube-канале Маргарыты Ляўчук адбылася прэзэнтацыя відэакліпу праекту TryNici на купальскую песьню «Царкоўка».
Праект TryNici складаюць трое слынных музыкаў:
Сяржук Доўгушаў — арганізатар «Сьпеўных сходаў».
Іван Кірчук — лідэр легендарнага гурту «Троіца».
Маргарыта Ляўчук — опэрная сьпявачка, якая стала голасам беларускага пратэсту.
Таксама ў кліпе зьяўляюцца краявіды, зьнятыя з вышыні птушынага палёту адным з найвядомейшых беларускіх фатографаў прыроды Сяргеем Плыткевічам.
Краявіды здымалі на Мёршчыне: у вёсках Камянпольле, Перабродзьдзе і Чара́сы, а таксама на возеры Бужа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маргарыта Ляўчук з «дыджэямі пераменаў» запісала кавэр на легендарную песьню Цоя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія музыкі Варшавы заснавалі Свабодны аркестар і зайгралі ў падтрымку гурту Irdorath. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кірчук, Ляўчук і Доўгушаў прэзэнтавалі фальклёрную алюзію на падзеі жніўня-2020. ВІДЭА